Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Dec 2016

Гулянні ў навагоднюю ноч разгорнуцца на 28 адкрытых пляцоўках Мінска

Гулянні ў навагоднюю ноч разгорнуцца на 28 адкрытых пляцоўках Мінска29 снежня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Гулянні ў навагоднюю ноч разгорнуцца больш як на 28 адкрытых пляцоўках Мінска. Навагоднія афішы размешчаны на сайтах раённых адміністрацый і Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Галоўнай канцэртнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там з 23.00 да 4.00 пройдзе канцэрт "З Новым годам, сталіца". Феерверк прагрыміць у 1.30 і прадоўжыцца 12 мінут, ён будзе добра відаць з боку вуліцы Старажоўскай, Траецкага прадмесця, праспекта Пераможцаў. 1 студзеня з 14.00 да 20.00 тут жа запланавана праграма "Навагодняя чароўная ноч".

Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы пройдуць і ў раёнах: у Заводскім - каля Палаца дзяцей і моладзі "Арыён" (з 1.00 да 3.00), каля спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" (з 0.00 да 5.00), каля ўніверсама "Рублёўскі" (з 1.00 да 4.00); Ленінскім - у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе (з 1.00 да 4.00) і на пляцоўцы каля кінатэатра "Салют" (з 1.00 да 3.00).

У Маскоўскім раёне гулянні разгорнуцца ў мікрараёне "Брылевічы" на пляцоўцы па вул. Я. Чачота,25 і ў скверы "Палянка" па вул. К. Лібкнехта з 1.00 да 3.00, а таксама ў парку Паўлава (з 1.00 да 4.00 і з 18.00 да 20.00 1 студзеня).

У Кастрычніцкім раёне навагодняя праграма, якая павінна была прайсці на пляцоўцы па вул. Асаналіева, з-за рэканструкцыі цепласетак пераносіцца ў парк "Курасоўшчына" (гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна"). Навагодняя дыскатэка адбудзецца з 1.00 да 4.00. Для зручнасці жыхароў у перыяд з 0.00 да 5.00 будзе хадзіць аўтобус нумар 953 "ДС Сярова - Ландара" з інтэрвалам руху 40 мінут. Таксама гасцей чакаюць каля гандлёвага цэнтра па вул. Барамзіной у мікрараёне "Сокал" і каля культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ з 1.00 да 4.00.

Партызанскі раён запрашае сустрэць свята па вул. Сталетава, 1 і каля самалёта па вул. Карвата з 0.30 да 4.00. Чакаецца выступленне ансамбля цыганскай песні "Рунь", тэатра вогненных і светлавых паказаў "Элементаль", салістаў беларускай эстрады. Пачатак мерапрыемстваў 00.30, заканчэнне ў 4.00.

У Першамайскім раёне навагоднія праграмы пройдуць па пр. Незалежнасці, 116, Русіянава,1, вул. Фогеля,1, вул. Герояў 120-й дывізіі, 15, Карбышава, 13/2 з 1.00 да 3.00. 31 снежня ў 20.00 ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы стартуе навагодняя эстафета "Бег Дружбы". У Савецкім раёне гасцей чакаюць каля Камароўскага рынку з 0.30 да 4.00, у Цэнтральным - каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі з 1.00 да 4.00.

У Фрунзенскім раёне размешчана сем пляцовак - у парку "Цівалі", каля рынку "Заходні", каля "ЕўраСтэпГруп", магазіна "Купалаўскі" (вул. Лынькова), гандлёвага цэнтра "Максімус" (вул. Лабанка), Лядовага Палаца спорту, гандлёвага цэнтра "Караван" (вул. Налібоцкая), на дзвюх апошніх у 1.30 прадугледжаны запуск феерверкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі