Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Feb 2017

Група NAVIBAND дасць канцэрт у Мінску 22 красавіка

Група NAVIBAND дасць канцэрт у Мінску 22 красавіка18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група NAVIBAND, прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", дасць яшчэ адзін канцэрт у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда, якая ўсяго некалькі дзён таму сыграла канцэрт у адным са сталічных клубаў, на сваёй старонцы ў сацсетках размясціла гастрольную афішу вясенняга канцэртнага туру па Беларусі. Першае вясенняе свята, 8 Сакавіка, NAVIBAND правядзе ў Гродне, 12 сакавіка група выступіць у Баранавічах, 17-га - у Гомелі. На наступны дзень, 18 сакавіка, музыканты сустрэнуцца з гледачамі ў Наваполацку.

Канцэрт у Мінску адбудзецца 22 красавіка на сцэне Палаца прафсаюзаў.

Праграма выступленняў стане прэзентацыяй новага альбома NAVIBAND "Ілюмінацыя", які артысты абнародавалі 20 студзеня, у дзень перамогі ў фінале нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017".

Акрамя таго, у прадстаўніка Беларусі на самае маштабнае шоу Еўропы плануюцца прома-туры ў шэраг краін. У прыватнасці, чакаецца, што з калектывам і беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця" пазнаёміцца публіка ў Амстэрдаме, Лондане, Вільнюсе.

Група NAVIBAND прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2017" з песняй "Гісторыя майго жыцця" на беларускай мове ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе. Беларусь адпраўляе сваіх прадстаўнікоў 14-ы раз. Калектыў выступіць у другім паўфінале 11 мая на сцэне міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне", які ў бягучым годзе прымае сталіца Украіны Кіеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі