Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Чэр 2025

Гран-пры "Залатой Літары" заваяваў праект БЕЛТА "Суперпазіцыя. Паралельныя сусветы"

Гран-пры

6 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры XXI Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара" заваяваў праект інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА "Суперпазіцыя. Паралельныя сусветы". Узнагароду атрымала генеральны дырэктар Ірына Акуловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гран-пры ў намінацыі "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў" прынёс БЕЛТА спецыяльны праект "Суперпазіцыя. Паралельныя сусветы".

Узнагароду Ірыне Акуловіч уручыў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Гэты сезон творчага конкурсу стаў ураджайным для БЕЛТА. Усяго прадстаўнікі інфармацыйнага агенцтва і яго падраздзяленняў атрымалі восем узнагарод на XXI Нацыянальным конкурсе "Залатая Літара" ў гэтым годзе. Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Гомелі і стала часткай праграмы Форуму медыйнай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі