Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Aug 2016

Госці Мірскага замка змогуць пакаштаваць стравы кухні Радзівілаў

Госці Мірскага замка змогуць пакаштаваць стравы кухні Радзівілаў3 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Госці Мірскага замка змогуць пакаштаваць стравы кухні Радзівілаў, паведаміла БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы "Музей "Замкавы комплекс "Мір" Анаіт Арзуманян.

"Экскурсія з элементамі дэгустацыі - абсалютна новы турыстычны прадукт для музея. Аналагаў не было раней ні ў нас, ні ў іншых музеях краіны. Гэта яшчэ адзін эфектыўны інструмент для прыцягнення як беларускіх, так і замежных турыстаў, паколькі такім чынам можна прадэманстраваць багацце нацыянальнай беларускай кухні, яе каларыт і самабытнасць", - сказала прадстаўнік музея.

Наведвальнікі Мірскага замка могуць адправіцца "У госці да Пане Каханку" - экскурсія пад такой назвай нядаўна папоўніла праграму музея. Сустракаць гасцей будуць галоўны лоўчы пан Мацей (ён раскажа наведвальнікам аб паляванні) і цыганскі кароль Ян Марцінкевіч, які парадуе ўсіх танцамі. Не менш цікавай стане сустрэча з княгіняй Тэафіліяй Канстанцыяй, якая растлумачыць гасцям, як можна размаўляць з дапамогай веера.

Удзельнікі самі стануць героямі тэатралізаванага паказу: яны змогуць апрануць адзенне той эпохі і нават выканаць ролю ў інсцэніроўцы, словы для якой прапануюць тут жа. Пасля экскурсіі па рэканструяваных памяшканнях падвала турыстаў чакае дэгустацыя напіткаў і страў нацыянальнай беларускай кухні. Госці замкавага комплексу атрымаюць магчымасць пакаштаваць паштэт з мяса лася і каўбасу з дзічыны, паспрабаваць такія беларускія напіткі, як крамбамбуля і медавуха.

Як адзначыла Анаіт Арзуманян, для таго каб наведаць гэту экскурсію, неабходна падаць заяўку не пазней як за 10 дзён. Экскурсія разлічана на турыстычную групу з 10-15 чалавек, працягласць яе каля гадзіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі