Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2019

Гомельскі фатограф стаў прызёрам конкурсу ASE International Photo Awards-2019

Гомельскі фатограф стаў прызёрам конкурсу ASE International Photo Awards-2019
Фота Аляксея Герасіменкі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прызёрам конкурсу фотажурналістыкі ASE International Photo Awards-2019 стаў фотакарэспандэнт газеты "Гомельская правда" Аляксей Герасіменка. Сярод прызёраў таксама галоўны рэдактар агенцтва "Пакш-Прэс" Петэр Кіш з Венгрыі і інжынер-ядзершчык, супрацоўнік Індыйскай карпарацыі па атамнай энергіі Вікрам Рэдзі, карэспандэнт The Daily Star Мірза Шакіл з Бангладэш. Сярод лепшых работ - здымак фотакарэспандэнта БЕЛТА Раміля Насібуліна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У топ-24 трапіла рэкордная колькасць работ беларускіх журналістаў - гэта здымкі Арцёма Турлая, Аляксея Герасіменкі, Сяргея Сяўко, Раміля Насібуліна. Усяго на конкурс было прыслана больш за сто фатаграфій з Беларусі, Бангладэш, Венгрыі, Індыі і Егіпта. Работы ацэньвала міжнароднае журы ў намінацыях: "Энергія будучыні", "Людзі", "Гарады", "Дзікая прырода", у якіх былі прадстаўлены як адзіночныя фатаграфіі, так і серыі, а таксама работы, знятыя на мабільныя прылады.

27 сакавіка ў Маскве адкрылася фотавыстава "АСЭ: людзі, прырода, тэхналогіі", на якой паказаны лепшыя работы ASE International Photo Awards-2019. "Экспазіцыя дае магчымасць зрабіць захапляючае падарожжа ў тыя краіны, дзе інжынірынгавая кампанія "АСЭ" будуе атамныя станцыі, а таксама яна паказвае добрасуседства людзей, дзікай прыроды і высокіх тэхналогій, даючы магчымасць адчуць разнастайнасць свету ва ўсім яго харастве", - расказалі арганізатары.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі ASE International Photo Awards праводзіцца, каб азнаёміць шырокую аўдыторыю з жыццём, культурным багаццем, нацыянальнай самабытнасцю краін прысутнасці АСЭ.

АСЭ - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам", створаны шляхам аб'яднання вядучых кампаній галіны: АТ ІК "АСЭ", АТ "Атамбудэкспарт", АТ "Атамэнергапраект" і АТ "Атампраект". АСЭ - адзін з лідараў сусветнага атамнага інжынірынгавага бізнесу. Яго прадстаўніцтвы, філіялы і аперацыйныя офісы дзейнічаюць у 15 краінах. Займаецца праектаваннем і будаўніцтвам АЭС вялікай магутнасці, у прыватнасці БелАЭС, аб'ектаў па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, аб'ектаў цеплаэнергетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі