Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2015

Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя падзеі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год культуры ў Беларусі будзе багаты на юбілейныя падзеі, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Барыс Святлоў.

"У календары 2016 года шэраг юбілейных дат. 25 гадоў "Славянскаму базару". Гэта падзея звязана з нашай навейшай гісторыяй. 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна - гэта таксама наш сучасны здабытак. Будзе адзначацца 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Будзе весціся падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілеяў Янкі Купалы, Якуба Коласа ў 2017-м. Чакаецца, што Кодэкс аб культуры будзе прыняты, а гэта таксама знакавая падзея, якая дае падставы гаварыць аб сістэматызацыі прававых асноў культурнай дзейнасці", - падкрэсліў міністр культуры. У цэлым у 2016 годзе будзе актуальнай тэма папулярызацыі беларускага мастацтва, яркіх імён беларускай культуры.

Як расказаў кіраўнік ведамства, ініцыятыва назваць 2016-ы Годам культуры прыйшла ад творчых людзей, і міністэрства яе ахвотна падтрымала. Гэта прапанова не падказана звонку, не стала перайманнем, паўтарэннем чужых ідэй. "Мы абапіраліся на логіку развіцця краіны і яе адлюстравання ў грамадскай свядомасці. Заканчваецца Год моладзі. На мой погляд, адбываецца плаўны пераход ад яго да Года культуры. Паколькі моладзі для сацыялізацыі неабходны нейкі механізм, і культура - адзін з іх. Каб уключыцца ў грамадства, маладыя людзі павінны быць акультураны. Але размова ідзе не проста аб мастацкай культуры, а аб культуры ў шырокім разуменні. Гэта і культура быту, вытворчасці, і культура чалавечых адносін", - сказаў Барыс Святлоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі