Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Oct 2017

Гашэнне маркі і паштовага канверта ў гонар 25-годдзя МТРК "Мір" адбылося ў Мінску

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія гашэння дзяржаўных знакаў паштовай аплаты (маркі і канверта першага дня) Беларусі, Казахстана і Расіі, прымеркаваных да 25-годдзя Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", адбылася сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко, намеснік старшыні МТРК "Мір" Аляксей Іконнікаў, намеснік старшыні МТРК "Мір", дырэктар тэлеканалаў "МІР" і "МІР 24" Кацярына Абрамава, дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў, дырэктар філіяла АТ "Казпошта" - "Паштовы сэрвіс" Нуржан Джабаеў, намеснік генеральнага дырэктара АТ "Марка" Вераніка Максіменкава і іншыя.

"У нас стала адным каналам камунікацыі больш, і гэта сапраўды ўнікальны праект: марка "Мір" абляціць увесь свет", - заўважыў Аляксей Іконнікаў.

У сваю чаргу Дзмітрый Шадко прызнаўся, што лічыць сімвалічным факт менавіта сумеснага выпуску паштовай маркі. "Тэлеканал "Мір" - гэта перш за ўсё адзін з сімвалаў таго, што нашы краіны застаюцца сябрамі, што яны вось ужо 25 гадоў ідуць разам у самых розных сферах жыцця сучаснага грамадства", - сказаў ён.

Мастацкай асновай паштовай маркі стаў лагатып тэлерадыёкампаніі "Мір", што з'яўляецца пацвярджэннем яе важнай ролі ў інфармацыйным забеспячэнні ўсебаковага супрацоўніцтва краін і пашырэння ідэй еўразійскай інтэграцыі. У аснове купона і канверта "Першы дзень" - таксама лагатып МТРК "Мір". Тыраж маркі - 56 тыс., яна надрукавана ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая тыпаграфія імя А.Ц.Непагодзіна". Намінал маркі "А" адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі