Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Май 2016

Гальшанскі замак запрашае на фестываль сярэдневяковай культуры

10 мая, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Гальшаны 21 мая сёмы раз прымуць фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама.

"Фестываль, як і сам Гальшанскі замак, што захоўвае шмат таямніц, сталі візітнай карткай Ашмянскага раёна. Свята нязменна прыцягвае мноства гасцей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага замежжа", - адзначылі ў райвыканкаме, падкрэсліўшы, што ў бягучым годзе праграма фестывалю будзе цікавай для кожнага наведвальніка.

Аматары ваеннай тэматыкі акунуцца ў атмасферу сапраўднага сярэдневяковага рыцарскага стану, змогуць паглядзець паядынкі коннага турніру, адзіночныя бітвы рыцараў і сценка на сценку. Традыцыйнымі сталі і турніры лучнікаў. Усіх жадаючых навучаць сярэдневяковым адзінаборствам. У горадзе майстроў гасцей навучаць чаканіць манеты і хадзіць на хадулях.

У культурную праграму ўключаны майстар-класы па сярэдневяковых танцах у аўтэнтычным музычным суправаджэнні. Дзённую праграму фестывалю адкрыюць тэатралізаваным шэсцем, а адметнай асаблівасцю стане ўнікальны спектакль "Адвечная песня", які каля сцен замка паставяць прадстаўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Ад замка будуць стартаваць і экскурсіі па незвычайных і таямнічых мясцінах Гальшанаў. Яшчэ адна адметнасць фестывалю - вячэрняя музычная праграма з удзелам вядомых этна-фолк груп і незабыўнае фаер-шоу.

Напярэдадні фестывалю пройдзе навуковая канферэнцыя "Гальшанскія чытанні", тэма якой - асаблівасці рэгіянальнага развіцця Ашмяншчыны ў Х-ХХ стагоддзях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі