Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Галоўныя ўрачыстасці з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі пройдуць у Мінску і Маскве 4 красавіка

31 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Нягледзячы на тое, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка, галоўныя ўрачыстасці з нагоды знамянальнай даты пройдуць у сталіцах дзвюх краін 4 красавіка. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску і Маскве будуць арганізаваны ўрачыстыя пасяджэнні і святочныя канцэрты, на якія запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і грамадскасці дзвюх краін.

Рыгор Рапота адзначыў, што Дзень яднання - гэта, перш за ўсё, магчымасць падвесці вынікі, чаго ўдалося дасягнуць за час саюзнага будаўніцтва, якія поспехі, якія засталіся праблемы.

"Саюзная дзяржава - праект, нацэлены на стварэнне, каб жыхарам Беларусі і Расіі было камфортна жыць у суседстве, камфортна знаходзіцца на тэрыторыі адна адной, каб вырашаліся сацыяльныя і эканамічныя пытанні", - заявіў дзяржсакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі