Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2025

Галоўная ёлка краіны заззяе ў Мінску 15 снежня

Галоўная ёлка краіны заззяе ў Мінску 15 снежня
Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная ёлка краіны заззяе яркімі агнямі 15 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў 17.00. Урачыстая цырымонія запальвання дасць старт святочнай ілюмінацыі па ўсім горадзе, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

"У гэты дзень заззяюць і раённыя навагоднія прыгажуні, а таксама будзе запушчана работа ўсёй святочнай ілюмінацыі", - падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме.

Разам з галоўнай ёлкай заззяюць ёлкі і на цэнтральных раённых пляцоўках. У Кастрычніцкім раёне на вул.Чкалава, 7, Маскоўскім - у парку імя М.Паўлава, Савецкім - на пляцоўцы каля Белдзяржфілармоніі, Першамайскім - на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі і Русіянава, 1, Цэнтральным - на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Партызанскім - у парку экстрэмальных відаў спорту і парку імя М.Горкага, Фрунзенскім - каля Лядовага палаца (вул.Прытыцкага, 27) і ГЦ "Максімус" (вул.Лабанка, 94), Заводскім - на пляцоўцы каля Палаца дзяцей і моладзі "Золак" (пр.Партызанскі, 146) і Ленінскім - на пляцоўцы каля ДУ "Мінскканцэрт".

15 снежня ў 17.00 таксама адбудзецца старт штогадовай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі