У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2015

Фотавыстаўка БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў Мінску

Фотавыстаўка БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў Мінску2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў Мінску ў кінатэатры "Масква", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На выстаўцы прадстаўлена 50 фотаработ, з якіх 25 - чорна-белыя (ілюструюць, як жыла краіна 25-30 гадоў таму) і 25 - каляровыя (паказваюць, як беларусы жывуць сёння).

"Памяць чалавека функцыянуе такім чынам, што нейкія дэталі сціраюцца. А фатаграфіі даюць магчымасць успомніць іх і аднавіць агульную карціну. Гэтыя фотаработы вельмі добра дапамагаюць ацаніць рэальны маштаб змяненняў у нашай краіне. Асноўнай аўдыторыяй гэтага праекта мы бачым маладых людзей", - сказаў генеральны дырэктар УП "БелТА" Дзмітрый Жук.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў МінскуНамеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Алена Шамаль у сваю чаргу адзначыла, што для моладзі, якая сёння прымае ўдзел у мерапрыемстве, выстаўка з'яўляецца гісторыяй у карцінках, а для больш старэйшых грамадзян краіны - гісторыяй жыцця. "Я спадзяюся, што гэта выстаўка дасць магчымасць успомніць тыя рэчы, якія сапраўды каштоўныя для кожнага чалавека", - сказала яна.

Выстаўка з'яўляецца адным са складнікаў аднайменнага фотапраекта БЕЛТА, які на кантрасце архіўных і сучасных работ фотакарэспандэнтаў агенцтва ілюструе змяненні, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія 20 гадоў. Супастаўляючы старыя і новыя здымкі, наведвальнікі могуць убачыць, якое развіццё атрымалі прамысловасць і сельская гаспадарка, транспартная інфраструктура, навука, медыцына, Узброеныя Сілы. Фатаграфіі апошніх гадоў адлюстроўваюць тыя сферы жыцця, дасягненнямі ў якіх рэспубліка па праву можа ганарыцца.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" адкрылася ў МінскуПлануецца, што экспазіцыя будзе працаваць у Мінску да 16 кастрычніка, яе перасовачная версія адправіцца ў Шчучын на Дзень беларускага пісьменства. Пазней выстаўка адбудзецца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Праект Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў", прызначаны паказаць маштаб перамен, якія адбыліся з краінай за такі кароткі гістарычны перыяд, уключае таксама сайт bylostalo.belta.by, што выступае ў ролі віртуальнага аналага выстаўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс