Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Чэр 2015

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў Тэль-Авіве

25 чэрвеня, Тэль-Авіў /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў Тэль-Авіве 24 чэрвеня. Яна размясцілася на пляцоўцы культурнага цэнтра "Энаў" пры мэрыі Тэль-Авіва і пазнаёміць жыхароў Ізраіля з ваеннымі гадамі і сучасным жыццём Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел міністр культуры і спорту Ізраіля Міры Рэгеў, якая адзначыла плённае развіццё двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Беларуссю. Асабліва падкрэсліла агульную гісторыю нашых народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваўшы Беларусі за захаванне памяці аб Перамозе і ахвярах гэтай страшэннай вайны. У прыватнасці, адзначыла нядаўна праведзенае адкрыццё мемарыяла ў Трасцянцы. Акрамя таго, міністр упэўнена, што двухбаковыя адносіны маюць вялізны патэнцыял для развіцця. Міры Рэгеў заявіла, што спадзяецца на хуткае ўстанаўленне бязвізавага рэжыму для грамадзян дзвюх краін.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ізраільскай палітычнай эліты, дыпламатычнага корпуса, аб'яднанняў ветэранаў вайны, СМІ і мясцовай грамадскасці.

Фотавыстаўка БЕЛТА складаецца з дзвюх частак: "Перамога - адна на ўсіх" і "Беларусь - зямля пад белымі крыламі". Першая частка экспазіцыі раскажа аб такіх значных падзеях у гісторыі беларускага народа, як аперацыя "Баграціён", вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ўключае фатаграфіі ўдзельнікаў ВАВ.

Экспазіцыя "Беларусь - зямля пад белымі крыламі" прысвечана сучаснаму жыццю рэспублікі і яе дасягненням. У прыватнасці, наведвальнікі могуць убачыць многія выдатныя мясціны Беларусі, у тым ліку Налібоцкую і Белавежскую пушчы, Мірскі замак, Аўгустоўскі канал, Браслаўскія азёры. На фота таксама будуць прадстаўлены нацыянальныя абрады і святы, дасягненні прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Экспазіцыя праедзе па найбольш буйных гарадах Ізраіля. Падрыхтавала выстаўку РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" ва ўзаемадзеянні з пасольствам Беларусі ў Ізраілі. Экспазіцыя прысвечана Дню Незалежнасці Беларусі і 70-годдзю Перамогі ў ВАВ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі