Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2019

Фотавыстаўка БЕЛТА і "Арменпрэс" аб спітакскай трагедыі адкрыецца ў Мінску 24 ліпеня

Фотавыстаўка БЕЛТА і

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 24 ліпеня адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі "Спітакская трагедыя: рэтраспектыва памяці". Яна прысвечана 30-годдзю землетрасення ў Арменіі, якое забрала жыцці больш як 25 тыс. чалавек, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Будуць прадстаўлены больш за трох дзясяткаў работ фотарэпарцёраў інфармацыйных агенцтваў "Арменпрэс" і БЕЛТА. Яны былі зроблены ў дні спітакскай трагедыі і паказваюць як катастрофу, што напаткала Арменію, так і водгук усяго чалавецтва, і ў прыватнасці беларускага народа, на боль Арменіі. "Гэта выстаўка - выключны праект, дзе будуць прадстаўлены фатаграфіі, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць", - адзначылі ў музеі.

Вялікае землетрасенне адбылося ў Арменіі зімой 1988 года. З-за магутных штуршкоў 7 снежня вялікія разбурэнні адбыліся на поўначы рэспублікі. Больш як паўмільёна чалавек страцілі прытулак. Са строю выйшла каля 40 працэнтаў прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення былі цалкам разбураны горад Спітак і 58 вёсак, часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер - Гюмры), Сцепанаван, Кіравакан (цяпер - Ванадзор) і яшчэ больш за 300 населеных пунктаў.

На катастрофу ў Арменіі адгукнуліся рэспублікі Савецкага Саюза і 113 краін свету, мноства міжнародных гуманітарных арганізацый і прыватных асоб. Армянскаму народу працягнулі руку дапамогі і беларусы, якія з першага ж дня трагедыі ўдзельнічалі ў выратавальных і аднаўленчых работах. Многія армянскія дзеці пасля катастрофы праходзілі постстрэсавую рэабілітацыю ў беларускіх установах, беларускія журналісты прадстаўлялі грамадскасці і свету вялікае бедства Арменіі.

Выстаўка інфармагенцтва БЕЛТА і "Арменпрэс" праводзіцца пры дзейсным удзеле пасольства Арменіі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі