У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліп 2017

Фіналісты нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017" выбралі нумары ўдачы

Фіналісты нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017" выбралі нумары ўдачы21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017" выбралі нумары ўдачы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сёння ў медыяхолдынгу адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 25 жніўня.

Па выніках жараб'ёўкі, канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Хелена Мерааі (Мінск);

2. Настасся Цімафеевіч (Брэст);

3. Руслана Панчышына (Мінск);

4. Эліна Матарас (Мінск);

5. Яраслаў Саколікаў (Мінск);

6. Стафанія Сакалова (Мінск);

7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Настассі Дзмітрачковай (Магілёў);

8. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стафанія Круглая і Стафанія Сакалова (Мінск);

9. Марыя Жыліна (Мінск);

10. Настасся Жабко (Мінск).

Пасля жараб'ёўкі з фіналістамі паразмаўлялі арганізатары праекта.

Фінал дзіцячага музычнага форуму адбудзецца 25 жніўня. Па традыцыі, заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу. Так, у пачатку жніўня Белтэлерадыёкампанія для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку, якая будзе паказана перад выступленнем канкурсанта ў справаздачным канцэрце. Паводле слоў рэжысёра візітак Юрыя Ярошыка, у аснове канцэпцыі ролікаў будзе прадоўжана выкарыстанне сімволікі беларускага арнаменту, што апрабавана крыху раней пры падрыхтоўцы візітак фіналістаў дарослага конкурсу.

Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы (а гэта будзе студыя "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі) тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара для тэлешоу. Напярэдадні фіналу ў медыяхолдынгу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.

Інфармацыя аб праекце прадстаўлена на афіцыйным сайце медыяхолдынга, а таксама ў афіцыйнай групе "Еўрабачанне. Беларусь", прадстаўленай ў сацыяльных сетках.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацыянальнага адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс