У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2016

Фіналісты адбору на "Еўрабачанне" група Navi выступяць у гарадах Беларусі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група Navi, адзіны беларускамоўны фіналіст адборачнага тура на "Еўрабачанне-2016", праедзе з выступленнямі па ўсёй краіне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Альфа-Банка (Беларусь), які падтрымаў імправізаваную прома-акцыю "Вясна iдзе!".

Музыканты перамаглі ў альтэрнатыўным галасаванні, якое праводзіў банк напярэдадні нацыянальнага фіналу. Карыстальнікам сацыяльных сетак спадабалася рашэнне групы выступаць на беларускай мове з запамінальнай песняй "Гэта зямля". У Швецыю музыканты не паедуць, але затое іх чакае месячная паездка па Беларусі - банк падтрымаў прома-акцыю - тур па буйных гарадах краіны.

Музыканты Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук спяюць у 10 гарадах Беларусі. Першае выступленне адбудзецца 4 сакавіка ў Салігорску. Потым Navi ўбачаць у Віцебску (12 сакавіка), Наваполацку (13 сакавіка), Гомелі (17 сакавіка) і Мазыры (20 сакавіка). Пасля невялікай перадышкі група наведае Магілёў (26 сакавіка) і Бабруйск (27 сакавіка). Таксама іх можна будзе пачуць у Гродне (1 красавіка) і Брэсце (2 красавіка), а завершыцца акцыя 3 красавіка ў Баранавічах.

Гэтыя выступленні прысвечаны абуджэнню прыроды і стануць своеасаблівым "Гуканнем вясны". Пройдуць канцэрты ў гандлёвых цэнтрах, уваход свабодны. Музыканты запрашаюць на свае выступленні ўсіх, хто чакае вясну і каму неабыякавыя беларуская музыка і культура.

Як расказаў прэс-сакратар Альфа-Банка Віталь Жаголкін, дружба з Navi пачалася ў фінале нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне", калі іх песня ў сацсетках банка сабрала больш як 2 тыс. галасоў. Песні групы жыццярадасныя і меладычныя, гучаць па-вясноваму. Фармат выступленняў нефармальны: імправізаваная сцэна, свабодны ўваход, усмешкі і запамінальныя песні.

"Мы першапачаткова хацелі неяк па-асабліваму сустрэць надыход вясны. І, на шчасце, нашу ідэю падтрымалі ў Альфа-Банку. Мы выканаем песні на дзвюх мовах - беларускай і рускай. Жыхары абласных і раённых цэнтраў змогуць пабываць на канцэрце, пазнаёміцца з намі і нашай творчасцю. Магчыма, гэта стане добрай традыцыяй у будучыні", - прызнаўся Арцём Лук'яненка.

Група Navi з'явілася ў ліпені 2013 года, а ўжо ў кастрычніку таго ж года правяла свой першы сольны канцэрт. Музыканты паспяхова выступаюць на музычных конкурсах і з'яўляюцца ўладальнікамі нацыянальнай прэміі "Ліра". У фінале беларускага адбору на "Еўрабачанне-2016" яны выступілі з песняй "Гэта зямля".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс