Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Sep 2018

Фільм "Хрусталь" атрымаў Гран-пры кінафестывалю ў Алматы

Фільм
Кадр з фільма "Хрусталь"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Хрусталь" беларускага рэжысёра Дар'і Жук атрымаў Гран-пры за лепшую карціну міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. Гэтай навіной Дар'я падзялілася на сваёй старонцы ў сацсетках, паведамляе БЕЛТА.

Фестываль у Алматы праходзіў упершыню, ён арганізаваны ўрадам горада. Яго мэта - развіваць казахскае кіно, павышаць цікавасць шырокай публікі да кінематографа і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва. Форум прайшоў з 15 па 19 верасня.

Дзеянне фільма "Хрусталь" адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Паводле сюжэта, дзяўчына-дыджэй марыць паехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу і цяпер вымушана правесці тыдзень у невялікім заводскім гарадку.

Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. "Хрусталь" зняты сумесна кінакампаніямі Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Сусветная прэм'ера фільма адбылася 30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах. Карціна была ўдастоена высокай ацэнкі замежных крытыкаў і прадаўжае атрымліваць запрашэнні на міжнародныя кінафестывалі. Таксама фільм быў выбраны беларускім оскараўскім камітэтам для вылучэння на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі.

"Хрусталь" - фестывальны хіт бягучага года: стваральнікі стужкі атрымалі больш за 20 запрашэнняў на кінафорумы ў Германіі, Грэцыі, Швецыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Егіпце, Казахстане, Іспаніі, Аўстрыі, Латвіі, Ірландыі, ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі