Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Кст 2025

Фільм "Класная" можа ўвайсці ў топ самых касавых фільмаў гэтага года

Фільм
Фотa belarusfilm.by

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Класная" можа ўвайсці ў топ самых касавых фільмаў бягучага года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказала начальнік аддзела рэпертуарнага планавання УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Юлія Баранава, паведамляе БЕЛТА.

Па выніках двух тыдняў пракату фільм "Класная" паглядзелі ўжо больш за 32 тыс. гледачоў. "У грашовым эквіваленце гэта перасягнула Br200 тыс., і гэта толькі ў кінатэатрах Мінска нашай сеткі. Такая вялікая цікавасць і ўвага публікі, а таксама папярэдні продаж на наступныя выхадныя даюць нам упэўненасць у тым, што па выніках пракату фільм увойдзе ў топ самых касавых фільмаў гэтага года", - адзначыла Юлія Баранава.

Беларуская кінастужка "Класная" рэжысёра Кірыла Халецкага расказвае пра маладую выпускніцу педагагічнай ВНУ Таццяну Васілеўскую, якая атрымлівае размеркаванне ў аграгарадок і ёй даводзіцца стаць класным кіраўніком няпростага 11-га класа. Сутыкаючыся з цяжкасцямі і скепсісам вучняў, пачынаючы педагог спрабуе знайсці сябе ў прафесіі і стаць сапраўдным настаўнікам. Прэм'ера фільма адбылася ў Мінску 18 верасня ў кінатэатры "Масква".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі