Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Aug 2015

Фестываль пакістанскага кіно адкрыецца ў Мінску фільмам "Без слёз"

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль пакістанскага кіно адкрыецца ў Мінску 11 жніўня фільмам "Без слёз", паведамілі БЕЛТА ў аддзеле арганізацыйнай работы і інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі.

Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў кінатэатры "Цэнтральны" ў 18.00 пры ўдзеле прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа (паводле папярэдніх даных) і міністра культуры Беларусі Барыса Святлова. Будзе паказаны фільм "Бін Рой" ("Без слёз") - пакістанская рамантычная драма (116 мін). Фільм выпушчаны ў сусветны пракат у ліпені 2015 года, ён заснаваны на расказе пакістанскай пісьменніцы Фархад Ішціяк. "Бін Рой" атрымаў высокую ацэнку крытыкаў.

12 жніўня ў 16.30 у кінатэатры "Цэнтральны" адбудзецца паказ другога фестывальнага фільма "Удар" (130 мін). Гэта пакістанскі баявік і драма 2013 года. Рэжысёрам карціны выступіў Білал Лашарых, прадзюсарам - Хасан Вакас. Фільм уяўляе сабой стылізаванае адлюстраванне падзей, звязаных з вайной з тэрорам у Пакістане, уключаючы тэрарыстычную атаку на Паліцэйскую акадэмію ў Лахоры ў 2009 годзе.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Пакістана 10-12 жніўня наведае Беларусь з афіцыйным візітам. У праграме яго знаходжання - шэраг афіцыйных сустрэч, наведванне машынабудаўнічых прадпрыемстваў. З высокім госцем сустрэнецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У дні афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Пакістана ў Мінску пройдзе Беларуска-пакістанскі бізнес-форум. Плануецца таксама, што Наваз Шарыф выступіць з кароткай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі