Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Крс 2016

Фестываль карэйскага кіно пройдзе ў Мінску 13-14 мая

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль карэйскага кіно пройдзе ў Мінску 13-14 мая, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Рэспублікі Карэя ў Беларусі.

Тры разнажанравыя кінастужкі будуць прадстаўлены на суд жыхароў і гасцей сталіцы ў кінатэатры "Перамога". Адкрые фестываль музычная камедыя "Народжаны спяваць", што расказвае аб маладым чалавеку, які марыць стаць спеваком і дзеля дасягнення мэты вырашае ўдзельнічаць у тэлевізійнай праграме "Нацыянальны конкурс спеваў".

У прадаўжэнне кінафэсту гледачам пакажуць крымінальны трылер "Цяжкі дзень", у якім у цэнтры ўвагі знаходзіцца паліцэйскі дэтэктыў і выпрабаванні, якія выпалі на яго долю. Закрые мерапрыемства гістарычная драма "Гнеў караля". Яна расказвае аб маладым правіцелі, яму трэба будзе не толькі мудра кіраваць дзяржавай, але і не падаць духам з-за бясконцых таемных загавораў членаў дзвюх канкурыруючых партый.

"Спецыяльна да кінафестывалю фільм "Гнеў караля" перакладзены на беларускую мову і будзе суправаджацца беларускімі субцітрамі. Астатнія дзве кінастужкі будуць з рускімі субцітрамі", - адзначылі ў пасольстве.

Уваход на фестываль вольны. Білеты можна будзе атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да сеанса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі