Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Mar 2017

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў Мінску

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў Мінску13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальнае факсімільнае ўзнаўленне аднаго з самых старажытных тэкстаў Новага запавета - "Паслання Апостала Пятра", якое датуецца ІІІ стагоддзем, упершыню дэманструецца на выстаўцы "Кніга кніг" у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўляючы гасцям выстаўку, прымеркаваную да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведаміў, што магчымасць убачыць гэта выданне ў Мінску з'явілася дзякуючы супрацоўніцтву з Бібліятэкай Ватыкана. У экспазіцыі прадстаўлены таксама дакументальныя помнікі, якія паказваюць тысячагадовую гісторыю пашырэння Бібліі на беларускіх землях: ад Тураўскага Евангелля XI стагоддзя і Полацкага Евангелля ХІІ-ХІІІ стагоддзяў да сучасных выданняў.

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў МінскуЭкспанаты XV-XX стагоддзяў з фонду бібліятэкі расказваюць аб старадаўніх рукапісных зводах біблейскіх тэкстаў, іх перакладах і выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы. Гэта арыгінальныя рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры на розных мовах, ілюстраваныя знакамітымі майстрамі розных стагоддзяў. Помнікі друкарскага мастацтва ўключаюць экзэмпляр адной з першых друкаваных Біблій Заходняй Еўропы (1475 года), адзін з першых перакладаў біблейскіх тэкстаў на нямецкую мову (1523 года), першы дакладны друкаваны пераклад на польскую мову (1561 года), першы поўны пераклад на славянскую мову (1581 года). Таксама дэманструюцца выданні тэкстаў Свяшчэннага Пісання друкарняў Беларусі, Расіі, Украіны XVII-XVIII стагоддзяў, лепшыя ілюстраваныя біблейскія выданні XVII-XX стагоддзяў, а таксама першыя спробы перакладаў на рускую і беларускую мовы.

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў МінскуУдзел у мерапрыемстве прыняў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. "Нягледзячы на тое, што ў наша жыццё актыўна прыходзяць тэхналогіі, кнігі застануцца. Калі мы чытаем, адбываецца нешта большае. Мы прычыняемся да гісторыі, да кнігі - і па-іншаму ўспрымаем свет. Кніга не толькі выхоўвае чалавека, а дае магчымасць развіваць унутры чалавека майстэрства, творчасць. Кніга застанецца кнігай, таму што яна абнаўляе, фарміруе кожнага чалавека. Кніга прымушае працаваць, творча мысліць", - сказаў ён.

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў Мінску

Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі