Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2017

Europa Nostra ацаніла работу па захаванні роспісаў Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу беларускіх рэстаўратараў па захаванні насценных роспісаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску адзначыла журы міжнароднага еўрапейскага конкурсу Europa Nostra Awards 2017, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара КУП "Мінская спадчына" Аляксандр Кохан.

Насценныя роспісы сабора адзначыла журы конкурсу Europa Nostra Awards 2017. Яно палічыла, што праект з Беларусі з'яўляецца цудоўным прыкладам дасканалага даследавання гісторыі, матэрыялу і метадаў захавання, якія выкарыстоўваюцца пры шматслойным жывапісе, і мае вялікую выхаваўчую каштоўнасць.

Як расказаў Аляксандр Кохан, праект прысвечаны кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі насценнага жывапісу ў помніку архітэктуры XVII стагоддзя - Свята-Петра-Паўлаўскім саборы ў Мінску. Унікальнасць помніка ў тым, што на працягу амаль чатырох стагоддзяў ён захаваў сваё архітэктурнае аблічча (будынак практычна не перабудоўваўся), але пры гэтым пяць разоў мяняў сваё ўнутранае жывапіснае ўбранне. Мэта праекта заключалася ў захаванні індывідуальнага мастацкага вобразу сабора з дэманстрацыяй руху жывапісных слаёў, якія адлюстроўваюць шматграннасць гістарычнага і мастацкага складніка культурнай спадчыны.

Заказчыкам - арганізатарам і каардынатарам работ выступала "Мінская спадчына", прадпрыемства, якое выконвае рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гістарычнага цэнтра беларускай сталіцы. Рэстаўрацыю ў храме праводзіла творчая майстэрня "Басталія".

Паводле слоў Аляксандра Кохана, працэс быў паэтапны. З 1992 па 2000 год праводзіліся навукова-даследчыя работы па выяўленні і фіксацыі роспісаў, а таксама распрацоўцы методыкі рэстаўрацыі. У гэты ж перыяд абнаўляўся сам будынак, а таксама вяліся неадкладныя аварыйна-кансервацыйныя работы па захаванні і замацаванні жывапісных слаёў. У 2005-2012 гадах ішла непасрэдная кансервацыя і рэстаўрацыя насценнага жывапісу.

Для конкурсу быў зняты дакументальны фільм, які расказвае аб унікальных тэхналогіях, што прымяняліся пры рэстаўрацыі жывапісу ў саборы.

Узнагароды агульнаеўрапейскай федэрацыі асацыяцыі Europa Nostra лічацца самымі прэстыжнымі ў Еўропе ў галіне аховы культурнай спадчыны і прыроднага асяроддзя. У 2017 годзе за перамогу ў конкурсе змагаліся 202 праекты з 39 еўрапейскіх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі