25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу беларускіх рэстаўратараў па захаванні насценных роспісаў Свята-
Насценныя роспісы сабора адзначыла журы конкурсу Europa Nostra Awards 2017. Яно палічыла, што праект з Беларусі з'яўляецца цудоўным прыкладам дасканалага даследавання гісторыі, матэрыялу і метадаў захавання, якія выкарыстоўваюцца пры шматслойным жывапісе, і мае вялікую выхаваўчую каштоўнасць.
Як расказаў Аляксандр Кохан, праект прысвечаны кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі насценнага жывапісу ў помніку архітэктуры XVII стагоддзя - Свята-
Петра-Паўлаўскім саборы ў Мінску. Унікальнасць помніка ў тым, што на працягу амаль чатырох стагоддзяў ён захаваў сваё архітэктурнае аблічча (будынак практычна не перабудоўваўся), але пры гэтым пяць разоў мяняў сваё ўнутранае жывапіснае ўбранне. Мэта праекта заключалася ў захаванні індывідуальнага мастацкага вобразу сабора з дэманстрацыяй руху жывапісных слаёў, якія адлюстроўваюць шматграннасць гістарычнага і мастацкага складніка культурнай спадчыны.Заказчыкам - арганізатарам і каардынатарам работ
выступала "Мінская спадчына", прадпрыемства, якое выконвае рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гістарычнага цэнтра беларускай сталіцы. Рэстаўрацыю ў храме праводзіла творчая майстэрня "Басталія".Паводле слоў Аляксандра Кохана, працэс быў паэтапны. З 1992 па 2000 год праводзіліся навукова-даследчыя работы па выяўленні і фіксацыі роспісаў, а таксама распрацоўцы методыкі рэстаўрацыі. У гэты ж перыяд абнаўляўся сам будынак, а таксама вяліся неадкладныя аварыйна-кансервацыйныя работы па захаванні і замацаванні жывапісных слаёў. У 2005-2012 гадах ішла непасрэдная кансервацыя і рэстаўрацыя насценнага жывапісу.
Для конкурсу быў зняты дакументальны фільм, які расказвае аб унікальных тэхналогіях, што прымяняліся пры рэстаўрацыі жывапісу ў саборы.
Узнагароды агульнаеўрапейскай федэрацыі асацыяцыі Europa Nostra лічацца самымі прэстыжнымі ў Еўропе ў галіне аховы культурнай спадчыны і прыроднага асяроддзя. У 2017 годзе за перамогу ў конкурсе змагаліся 202 праекты з 39 еўрапейскіх краін.