Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Сак 2016

Еўразійскі студэнцкі форум пройдзе 12-26 мая ў БДУ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі навукова-практычны студэнцкі форум "Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030 года" пройдзе з 12 па 26 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.

Самым маштабным мерапрыемствам форуму стане алімпіяда па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні, у якой прымуць удзел студэнты 3-5-х курсаў. У адным з паядынкаў удзельнікі правядуць даследаванне, што ўключае абавязковае веданне фундаментальных эканоміка-матэматычных дысцыплін.

Прадоўжаць інтэлектуальную эстафету міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных, магістрантаў і аспірантаў "Банкаўскі бізнес: сучасны стан, глабальныя трэнды і перспектывы развіцця", конкурсы па фінансавай дасведчанасці сярод навучэнцаў старшых класаў устаноў сярэдняй адукацыі і інш.

Для ўдзельнікаў прадугледжана правядзенне круглага стала па пытаннях эканомікі краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года. Таксама запланаваны шэраг навукова-папулярных лекцый па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Іх прачытаюць вядучыя спецыялісты БДУ сумесна з практыкамі - фінансістамі і эканамістамі банкаўскага сектара краіны.

Арганізатарам форуму выступіў эканамічны факультэт БДУ. Мерапрыемства накіравана на павышэнне фінансавай дасведчанасці, выяўленне і падтрымку творчых здольнасцей студэнтаў, папулярызацыю навуковых ведаў, а таксама на развіццё сувязей паміж БДУ, банкаўскім сектарам эканомікі, іншымі эканамічнымі факультэтамі Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі