У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Май 2018

Еўразійскі лічбавы форум пройдзе 15 мая ў Мінску

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі лічбавы форум (EADF) пройдзе 15 мая ў Мінску ў час міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО 2018", паведамілі БЕЛТА арганізатары форуму.

Мэта EADF - абмеркаванне актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў на нацыянальным і міжкраінавым узроўнях.

У пленарнай сесіі форуму "Перспектывы стварэння адзінага Еўразійскага лічбавага рынку: драйверы і бар'еры" выступяць кіраўнікі міністэрстваў і адміністрацый краін СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, адказныя за лічбавую трансфармацыю эканомікі і сістэмы дзяржкіравання, вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне ІКТ, прадстаўнікі вядомых тэхналагічных кампаній.

На тэматычных сесіях будуць абмяркоўвацца пытанні пераадолення бар'ераў лічбавай трансфармацыі, спрашчэння міжкраінавага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інтэграцыі ў транскантынентальныя ланцужкі паставак.

Форум EADF прапануецца пазіцыянаваць як штогадовае мерапрыемства.

"ТІБО 2018" адбудзецца ў Мінску з 14 па 18 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску