1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі лічбавы форум (EADF) пройдзе 15 мая ў Мінску ў час міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО 2018", паведамілі БЕЛТА арганізатары форуму.
Мэта EADF - абмеркаванне актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў на нацыянальным і міжкраінавым узроўнях.
У пленарнай сесіі форуму "Перспектывы стварэння адзінага Еўразійскага лічбавага рынку: драйверы і бар'еры" выступяць кіраўнікі міністэрстваў і адміністрацый краін СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, адказныя за лічбавую трансфармацыю эканомікі і сістэмы дзяржкіравання, вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне ІКТ, прадстаўнікі вядомых тэхналагічных кампаній.
На тэматычных сесіях будуць абмяркоўвацца пытанні пераадолення бар'ераў лічбавай трансфармацыі, спрашчэння міжкраінавага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інтэграцыі ў транскантынентальныя ланцужкі паставак.
Форум EADF прапануецца пазіцыянаваць як штогадовае мерапрыемства.
"ТІБО 2018" адбудзецца ў Мінску з 14 па 18 мая.