Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2014

Энцыклапедыя беларускага хакея будзе прэзентавана на XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энцыклапедыя беларускага хакея будзе прэзентавана 5 лютага ў час XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, паведамілі БЕЛТА ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Выданне прысвечана 20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і маючаму адбыцца чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які будзе праходзіць у маі 2014 года ў Мінску. Энцыклапедыя падрыхтавана ў цесным супрацоўніцтве з Федэрацыяй хакея Беларусі.

Акрамя таго, на XXI Мінскай міжнароднай выстаўцы будуць прэзентаваны шэраг іншых знакавых праектаў выдавецтва. Сярод іх - выданне "Кніжная культура. Ветка", што прадаўжае серыю "Энцыклапедыя рарытэтаў". У кнізе прадстаўлены ўнікальныя помнікі веткаўскай кніжнай культуры з некалькіх музейных і прыватных збораў. "Кніжная культура. Ветка" - сучасны выдавецкі праект, рэалізаваны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Дэпартаментам сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы горада Масквы", - адзначылі ў выдавецтве.

У час выстаўкі ў зоне прэзентацый калектыўнай экспазіцыі Беларусі будзе прадстаўлена таксама факсімільнае выданне знакамітага Баркалабаўскага летапісу. Сумесны праект выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук прадстаўляе шырокай грамадскасці ўнікальны помнік беларускага летапісання, створаны чатыры стагоддзі таму. "У гэтым выданні зроблена спроба апублікаваць летапіс у поўным аб'ёме рукапісу, у якім ён захоўваўся да нашага часу", - падкрэслілі ў выдавецтве. Арыгінал летапісу захоўваецца ў зборах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Гасцямі форуму стануць прадстаўнікі 23 краін.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ВК ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі