Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Sep 2015

Экзатычныя краіны вачыма беларуса ўсе жадаючыя могуць убачыць на фотавыстаўцы ў Мінску

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экзатычныя краіны вачыма беларуса ўсе жадаючыя могуць убачыць на фотавыстаўцы ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Фотавыстаўка падарожніка Сяргея Мілюхіна 16 верасня адкрылася ў сталічным кінатэатры "Перамога". Экспазіцыя ўключае 79 фатаграфій, прывезеных з розных дзяржаў, у тым ліку Эфіопіі, Замбіі, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ЗША, Ізраіля, Егіпта, Францыі, Італіі, Філіпін.

Паводле слоў аўтара, выстаўка атрымала назву адукацыйна-пазнавальнай. "Я хачу, каб сюды прыйшлі не толькі дарослыя, але і дзеці. У свой час я гартаў старыя атласы і марыў трапіць у Бразілію або Афрыку. Мая мара здзейснілася. Няхай хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыйдуць сюды, таксама цікавяцца гэтым цудоўным светам", - сказаў Сяргей Мілюхін.

За гады падарожжаў фатограф пабываў прыкладна ў 70 краінах свету. Кур'ёзныя выпадкі адбываліся з ім не раз. Адной такой гісторыяй ён падзяліўся з журналістамі. "Я быў з групай расіян. Мы заязджалі з Замбіі ў Батсвану. Расіян пусцілі, адкрыўшы візу на месцы, а мяне пакінулі і сказалі, каб ляцеў у Маскву і адкрываў візу. Мяне выратаваў капялюш. Мясцовым пагранічнікам я сказаў, што асабіста ведаю прэзідэнта іх краіны і абяцаў падарыць яму гэты капялюш", - расказаў падарожнік. У выніку яго пусцілі на 72 гадзіны, чаго было цалкам дастаткова.

Сяргей Мілюхін - фатограф, падарожнік, член Саюза фотамастакоў, Саюза дызайнераў Беларусі, аўтар кнігі "Час падарожжаў", а таксама шматлікіх матэрыялаў па краіназнаўстве і этнаграфіі, апублікаваных у Беларусі, Украіне, Расіі, Францыі і ЗША. Таксама ён з'яўляецца аўтарам некалькіх персанальных і ўдзельнікам міжнародных фотавыставак, адзіным беларускім атэставаным рэйнджарам Нацыянальнага парку Кеніі. Яго фатаграфіі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у многіх краінах свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі