Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2015

Экспазіцыя беларускіх паштовых марак заняла першае месца на выстаўцы ў Сінгапуры

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх паштовых марак "Welcome to Belarus" заняла першае месца на сусветнай выстаўцы марак "Сінгапур-2015", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белпошты.

"Філатэлістычны матэрыял, які прадставіла беларуская пошта, быў высока ацэнены кампетэнтным журы. Наша краіна заваявала першае месца ў катэгорыі "В" (дзе прадстаўлены краіны, якія выпускаюць ад 30 да 69 марак у год). Усяго ў гэтым класе было 30 калекцый з розных краін свету", - расказалі ў прэс-службе.

Выстаўка праходзіла ў буйным выставачным цэнтры Сінгапура "Sands Expo&Convention Center". На яго пляцоўцы размясціліся стэнды 23 паштовых адміністрацый, а таксама 88 гандлёвых агентаў і прадстаўнікоў філатэлістычных выданняў і калекцыянераў з розных краін свету.

Усяго на выстаўцы экспанаваліся 543 калекцыі з розных краін свету ў 32 афіцыйных конкурсных класах. Беларускія маркі тут таксама карысталіся вялікім попытам. Філатэлісты з усяго свету набывалі выпускі на папулярныя тэмы: "Дзяржаўная сімволіка", "Нацыянальнае адзенне", "Рэлігія", "Флора і фаўна Беларусі".

Акрамя таго, у час работы выстаўкі прадстаўнікі Белпошты правялі сустрэчы з калекцыянерамі, а таксама дасягнулі дамоўленасці аб магчымасці заключэння кантрактаў з прадстаўнікамі Кітая і Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі