Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2015

Экспанаты з музея ВАВ прадставяць на выстаўцы ў Маскве

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспанаты з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будуць прадстаўлены на выстаўцы "У барацьбе супраць нацызму мы былі разам" у Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Згодна з канцэпцыяй выстаўкі, кожнай краіне - былой рэспубліцы СССР - будзе прадастаўлена пляцоўка, а таксама камплект тэхнічных сродкаў (экспазіцыйнае абсталяванне, вітрыны, экраны). Выстаўка, як мяркуецца, адкрыецца ў канцы красавіка. Гэты праект з'яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Экспазіцыя стане прадаўжэннем мінулагодняга праекта з фондаў музеяў Беларусі і Расіі "Пераможцы - і ў творчасці разам!", прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстаўка "Пераможцы - і ў творчасці разам!" прайшла ў ліпені-жніўні мінулага года пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Праект стаў першым з моманту адкрыцця новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі змаглі ўбачыць больш за 100 прадметаў і фатаграфій з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музея кінаканцэрна "Масфільм", Томскага абласнога краязнаўчага музея імя М.Б.Шацілава, Музея МХАТ, Ніжнетагільскага музея выяўленчых мастацтваў, Цвярской абласной карціннай галерэі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі