У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2016

Дзве карціны Марка Шагала месяц будуць экспанавацца ў Віцебску

Выступае першы намеснік Пскоўскага дзяржаўнага аб'яднанага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка Сяргей Сарченков12 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Адным з першых важных выставачных праектаў на 25-м "Славянскім базары ў Віцебску" стала прэзентацыя дзвюх карцін Марка Шагала, прывезеных з Пскова. Адкрыццё выставы адбылося сёння ў Віцебскім мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтай падзеі віцебскія музейшчыкі дабіваліся з 2009 года - столькі ішлі перагаворы з Пскоўскім дзяржаўным аб'яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам. У выніку ў гараджан і гасцей фестывальнай сталіцы да 14 жніўня ёсць унікальная магчымасць убачыць дзве раннія работы з так званага віцебскага цыкла - мастацтвазнаўцамі ён цэніцца больш за ўсё, а карціны гэтага перыяду - самыя дарагія. Гэта датычыцца і графічнага твора "Чорныя палюбоўнікі", які датаваны 1914-1915 гадамі, і знакамітай работы "Купанне дзіцяці", напісанай у 1916 годзе. Абедзве - упершыню ў Беларусі.

Карціна Марка Шагала "Купанне дзіцяці"Работы, паводле слоў дырэктара музея Вольгі Акуневіч, прасякнуты каханнем, што асабліва характэрна для маладога Марка Шагала. Хавальнік фондаў пскоўскага музея Марыя Працэнка дадала, што менавіта гэта адчуванне робіць карціну "Купанне дзіцяці" такой каштоўнай і любімай у свеце. Марыя Працэнка падкрэсліла, што карціна так часта падарожнічае па свеце, што нават у Пскове яе бачаць нячаста. У той жа час твор "Чорныя палюбоўнікі", як і любая графічная работа, па паўгода "адпачывае" ў фондах перад новым этапам экспанавання, каб не страціць сваёй прыгажосці. Таму нарысаваны чорнай тушшу пацалунак мастака і яго музы быў доўга скрыты ад людскіх вачэй, каб трапіць у Віцебск, дзе ён і быў народжаны.

рафічны твор Марка Шагала "Чорныя палюбоўнікі"Абрамленнем дзвюх карцін у выставачнай зале сталі фатаграфіі сям'і мастака.

У гэты ж дзень у мастацкім музеі адкрыліся яшчэ дзве выставы - твораў Юдэля Пэна і Івана Хруцкага. Прычым для другой Нацыянальны мастацкі музей прапанаваў 13 работ са сваіх фондаў, якія ў 2010 годзе экспанаваліся ў Луўры, дапоўнілі яе тры творы з віцебскага збору.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску