Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Крс 2019

Дзве беларускія ВНУ ўвайшлі ў сусветны рэйтынг Round University Rankings

Дзве беларускія ВНУ ўвайшлі ў сусветны рэйтынг Round University Rankings

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія ВНУ ўвайшлі ў сусветны рэйтынг Round University Rankings, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынг уключаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён на 630-м месцы (у 2018-м быў на 706-й пазіцыі). Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, які ў мінулым годзе займаў 731-е месца, цяпер 741-ы.

Узначалілі рэйтынг Гарвардскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Імперскі каледж Лондана.

Рэйтынг універсітэтаў Round University Rаnking (RUR) складае расійскае рэйтынгавае агенцтва. Рэйтынг публікуецца з 2010 года. Даныя збіраюцца праз сістэму Global Institutional Profiles Project (GIPP) і навукаметрычную базу Web of Science. Метадалогія асноўнага рэйтынгу ўключае 20 асобных індыкатараў, згрупаваных у 4 напрамкі вымярэння: якасць выкладання, якасць даследаванняў, узровень інтэрнацыяналізацыі, узровень фінансавай устойлівасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі