Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліп 2018

Дзве беларускія прыгажуні пазмагаюцца за тытул "Міс СНД-2018"

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія прыгажуні пазмагаюцца за тытул "Міс СНД-2018". Інфармацыя аб гэтым размешчана на старонцы конкурсу ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

У ліку канкурсантак мінчанкі Ганна Панамарова (20 гадоў) і Вікторыя Лаўрэнка (25 гадоў). Прадстаўніцы Беларусі, як і іншыя ўдзельніцы, прыбылі ўжо ў сталіцу Казахстана Астану, што прымае конкурс. Для прыгажунь з 10 краін падрыхтавана праграма ўдзелу ў дабрачынных акцыях, урачыстых мерапрыемствах. Яны змогуць азнаёміцца з традыцыямі і звычаямі казахстанскага народа, пабываць на экскурсіях, наведаць знакавыя мясціны. У праграме знаходжання прыгажунь у Астане - удзел у юбілейных урачыстасцях і дабрачынных акцыях. Дзяўчаты ўжо сустрэліся з асаблівымі дзецьмі ў псіханеўралагічным дыспансеры, наведалі курортную зону "Бурабай".

"Міс СНД" праводзіцца з 1996 года. У гэтым годзе конкурс прысвечаны 20-годдзю Астаны. Фінал "Міс СНД-2018" пройдзе 27 ліпеня, на тытул галоўнай прыгажуні Садружнасці прэтэндуюць 19 дзяўчат. Яны прадэфіліруюць у нацыянальных касцюмах, вячэрніх уборах. Пераможцу акрамя кароны чакае грашовы прыз.

У мінулым годзе тытула "Міс СНД" была ўдастоена Шушан Ерыцян з Арменіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі