Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Сак 2016

Дзюдаісты з трох краін разыграюць у Магілёве камплект узнагарод турніру памяці Андрэя Мельнікава

17 сакавіка, Магілёў /Марыя Ластачкіна - БЕЛТА/. Традыцыйны 23-і турнір па барацьбе дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе 17-19 сакавіка ў Магілёве, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі. Акрамя таго, плануецца ўдзел дружын з Расіі і Украіны. Усяго на арэну спартыўнага комплексу "Алімпіец" выйдуць больш як 160 юнакоў і дзяўчат 1996-2000 гадоў нараджэння. Яны будуць змагацца за ўзнагароды турніру ў васьмі вагавых катэгорыях.

Лепшыя спартсмены будуць узнагароджаны медалямі, дыпломамі, грашовымі прэміямі, а таксама спецыяльнымі прызамі ад ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Лепшая каманда атрымае ва ўзнагароду кубак турніру.

Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ нумар 28 і паступіў у Магілёўскае СПТВ нумар 1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў армію. У красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, абазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераізм, адбіўшы разам з байцамі 11 нападаў праціўніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязку гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі