У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2015

Дзяржсакратар Папы Рымскага 12-15 сакавіка наведае Беларусь

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Папы Рымскага 12-15 сакавіка наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Візіт дзяржсакратара Папы Францыска кардынала П'етра Параліна адбудзецца па запрашэнні беларускіх улад. "Гэтым важным жэстам пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасці сэрцаў", - адзначылі ў царкве.

У час знаходжання ў Беларусі кандынал П'етра Паралін плануе асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і правесці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады. Таксама намечаны сустрэчы кардынала з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, членамі Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны.

Як адзначылі ў царкве, гэты візіт з'яўляецца сімвалам добразычлівасці Папы Францыска да Каталіцкай царквы ў Беларусі. "Шануючы пакутніцкую гісторыю Беларусі і падзяляючы яе надзеі на будучае, пантыфік высока ацэньвае тое, што Беларусь стала месцам сустрэчы і дыялогу бакоў, уцягнутых у драматычны канфлікт, які ўзрушае рэгіён", - падкрэслілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску