Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Jun 2018

Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаць у Мінску

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень шматнацыянальнай Расіі адзначаць у Мінску 9 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Свята пройдзе з 13.00 да 23.00 на тэрыторыі Верхняга горада. Праграма мерапрыемства ўключае канцэрт творчых калектываў грамадскіх аб'яднанняў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Каардынацыйнага савета кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў, а таксама шматлікіх гасцей з Расіі. Будуць працаваць тэматычныя зоны - дзіцячая пляцоўка "Палессе", "Русь казачная", "Давайце спяём!", "Спартыўная пляцоўка", "Горад майстроў", "Татарскі шацёр", "Сардэчна запрашаем!", "Вясёлка густу", "Палявая кухня", "Выстаўка расійскага аўтапрама", "Летні кінатэатр", "Эх, пракачу!", "Перагортваючы старонкі гісторыі", "Палітра касцюмаў", "У Расію! У госці!" і "Краса Расіі".

Выстаўкі і майстар-класы прадставяць умельцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па такіх відах народных рамёстваў, як кераміка, ганчарства, вязанне, мастацкая апрацоўка бяросты, коўка, ткацтва паясоў на дошчачках, вышыўка, пляценне з саломы і лазы. Выстаўкамі традыцыйнай народнай культуры і нацыянальных строяў парадуюць прадстаўнікі татара-башкірскай, чувашскай, рускай і дагестанскай дыяспар. Будзе арганізавана фотазона. Таксама можна будзе прадэгуставаць шматнацыянальную кухню Расіі.

На галоўнай сцэне выступяць хор рускай песні імя А.Нікіцінай, танцавальны ансамбль "Легенды Каўказа", фальклорны татара-башкірскі ансамбль "Лейсян", чувашскі вакальна-інструментальны ансамбль "Хамар-Ял", танцавальны калектыў "Рускія ўзоры" (Пскоў), ансамбль народнай музыкі "Ватага" (Бранск), ансамбль танца "Валжанка" (Яраслаўль), вакальная група "Рэтра-Хіт" і музычны калектыў "Маэстра" (Санкт-Пецярбург), а таксама ансамбль "Казачы курэнь" (Валгаград).

Арганізатарамі свята выступаюць Мінгарвыканкам, Каардынацыйны савет кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў, пасольства Расіі і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі