Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2016

Дзень адкрыцця "Славянскага базару" абяцае быць самым насычаным падзеямі

14 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Пазыўныя XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прагучаць сёння на сцэне Летняга амфітэатра, паведамляе БЕЛТА.

Да непасрэднага канцэрта адкрыцця чакаецца вельмі насычаная праграма. У гэты дзень пачне работу міжнародны прэс-цэнтр, адкуль журналісты з 10 краін свету размяркуюцца па святочных пляцоўках. Нарэшце будзе раскрыта адна з галоўных інтрыг гэтага форуму - імя ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Яго "зорка" зойме сваё месца на Плошчы лаўрэатаў. Таксама адбудзецца маляўнічае шэсце ўдзельнікаў форуму і цырымонія ўзняцця сцяга фестывалю на тэрыторыі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра.

Важным гэты дзень стане і для ўдзельнікаў XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016": шляхам жараб'ёўкі будзе вызначаны парадак іх выступленняў у паўфінале.

А для жыхароў і гасцей Віцебска прапанаваны вялікі выбар падзей. На "Славянскі базар" вярнуўся праект "Фестывальная кінапраграма", а 14 ліпеня ў Доме кіно пакажуць беларускую стужку "Белыя росы. Вяртанне". Прадоўжыць работу "Лялечны квартал": на гэты раз Маскоўскі тэатр лялек, ценяў і акцёра парадуе гледачоў спектаклем "Дзіўны цырк Марка Шагала". А на сцэне Коласаўскага тэатра паклоннікі змогуць убачыць сваю любімую актрысу Лію Ахеджакаву ў спектаклі "Мой унук Веньямін". У абласной філармоніі адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Пейзажы і партрэты Беларусі і Кітая".

На вуліцах Пушкіна і Талстога пачне працаваць кірмаш рамёстваў "Горад майстроў". На плошчы Свабоды ў гэты дзень пройдзе конкурс духавой музыкі "Віват, аркестр-2016!" Госці і жыхары горада пачуюць знаёмыя і любімыя мелодыі ў выкананні духавых аркестраў Віцебскага рэгіёна і латвійскага Даўгаўпілса, убачаць харэаграфічную кампазіцыю ў выкананні 220 барабаншчыц-мажарэтак вобласці. Тут жа, а таксама на пешаходных вуліцах у цэнтры Віцебска разгорнуцца тэматычныя тэатралізаваныя пляцоўкі брэндаў гарадоў і раёнаў усёй рэспублікі, майстроў народнай творчасці Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі. На вуліцы Пушкіна стартуе конкурс майстэрства культарганізатараў "Славянская казка" па матывах казак і паданняў народаў свету. На некалькіх пляцоўках пройдуць першыя падзеі фэсту вулічнага мастацтва "На сямі вятрах".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі