Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2017

Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі" пройдзе 4-9 мая ў Беларусі

Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі" пройдзе 4-9 мая ў Беларусі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыіруе правядзенне з 4 па 9 мая ва ўсіх рэгіёнах Дыялогу пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ЦК БРСМ.

У дыялогу прымуць удзел ветэраны вайны і працы, моладзь, вядомыя беларусы, парламентарыі, прадстаўнікі навукі, палітыкі, бізнесу, спорту, культуры, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Праект прызначаны стаць камунікацыйнай пляцоўкай, якая дасць магчымасць маладым беларусам яшчэ лепш вывучыць вопыт старэйшага пакалення, дзякуючы размове з відавочцамі даведацца аб Вялікай Айчыннай вайне, франтавых лёсах. Гэта будзе садзейнічацьзахаванню праўды аб Вялікай Перамозе.

Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, узнятыя ў час "Дыялогу пакаленняў", лягуць у аснову грамадзянска-патрыятычнай работы БРСМ з моладдзю.

Патрыятычны праект стане не толькі лагічным прадаўжэннем "Адкрытага дыялогу", які Саюз моладзі рэалізуе з 2014 года, але і адным з цэнтральных мерапрыемстваў рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі