Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2017

Дні нямецкага кіно пройдуць у Гомелі 23-25 кастрычніка

Дні нямецкага кіно пройдуць у Гомелі 23-25 кастрычніка17 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дні нямецкага кіно пройдуць у Гомелі 23-25 кастрычніка пры садзейнічанні пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, паведамілі БЕЛТА ў КУП "Гомелькінавідэапракат".

Паказы адбудуцца ў кінатэатры "Мір". Гледачы ўбачаць тры мастацкія фільмы розных жанраў на нямецкай мове з рускімі субтытрамі.

Праграму дзён адкрые 23 кастрычніка палітычны дэтэктыў "Жыццё іншых". Гэта фільм аб татальным кантролі над культурным жыццём Усходняга Берліна агентамі міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР (Штазі). Карціна стала ўладальніцай "Оскара" 2007 года ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Раней у Германіі фільм атрымаў сем прэмій Deutscher Filmpreis. Таксама кінастужка ўдзельнічала ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове" прэміі "Залаты Глобус". Па ўсім свеце касавыя зборы карціны склалі больш за $77 млн пры бюджэце $2 млн. А завершыць культурную акцыю 25 кастрычніка сямейная драма "Усходні вецер".

Фестываль прымеркаваны да 25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй. У цырымоніі адкрыцця чакаецца ўдзел аташэ па пытаннях культуры і прэсы Мерле Варнеке.

Уваход на кінасеансы свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі