Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Чэр 2016

Дні Масквы адкрываюцца ў Мінску

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні Масквы пройдуць 6-8 чэрвеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы.

У мерапрыемстве, што арганізуецца дэпартаментам, прыме ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя расійскай сталіцы.

Праграма Дзён Масквы шырокая і шматпланавая. У Мінскай гарадской ратушы сёння адкрыецца пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння горада Масквы і Рэспублікі Беларусь. Дэпартаменты адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны насельніцтва расійскай сталіцы арганізуюць галіновыя праграмы. На пасяджэннях круглых сталоў плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва па тэмах: "Сучасныя тэндэнцыі ўдасканалення сістэмы адукацыі", "Маскоўскі стандарт паліклінікі", "Медыцынскі сімуляцыйны цэнтр", "Абмен вопытам работы паміж службамі занятасці горада Масквы і горада Мінска", "Абмен вопытам па фарміраванні безбар'ернага і камфортнага асяроддзя жыццядзейнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя". Спецыялісты наведаюць аб'екты мінскай гарадской інфраструктуры.

Тэме Вялікай Айчыннай вайны будзе прысвечана некалькі мерапрыемстваў. Дэлегацыя горада Масквы сёння ўскладзе вянок да манумента Перамогі, на пляцоўцы Дома Масквы пройдзе фінал міжнароднага конкурсу творчых работ школьнікаў "Захавальнікі ведаў. Вечны агонь" і круглы стол "Праект "Захавальнікі ведаў". Вопыт, перспектывы".

У Доме Масквы ў Мінску 8 чэрвеня народны артыст СССР Васіль Ланавой і артысты маскоўскіх тэатраў прадставяць праект "Бессмяротны полк", а галоўнае архіўнае ўпраўленне горада Масквы пакажа гісторыка-дакументальную выстаўку, прымеркаваную да Дня памяці і смутку - 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Лепш даведацца пра Маскву дадуць магчымасць мінчанам кніжная выстаўка ў Маскве, сфарміраваная з лепшых узораў выдавецкіх праграм урада Масквы, і фотавыстаўка "Мая Масква".

У праграме таксама таварыскія сустрэчы па хакеі паміж юнацкімі зборнымі камандамі Масквы і Мінска, культурныя мерапрыемствы.

Акрамя мерапрыемстваў гуманітарнай накіраванасці, 7 чэрвеня пройдзе маскоўска-беларускі форум дзелавога супрацоўніцтва, пляцоўкі якога будуць адкрыты для абмеркавання пытанняў гарадской гаспадаркі, транспарту, паставак прадуктаў харчавання, пашырэння закупачнай дзейнасці, іншых актуальных тэм дзейнасці і развіцця вялікіх гарадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі