У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Чэр 2015

Дні культуры В'етнама ў Беларусі пройдуць з 16 па 22 чэрвеня

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры В'етнама ў Беларусі пройдуць з 16 па 22 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Візіт дэлегацыі В'етнама пачнецца 17 чэрвеня з наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А 18 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пройдзе адкрыццё фотавыстаўкі "Прыгажосць В'етнама". Экспазіцыя з 50 здымкаў в'етнамскіх фотамайстроў дасць магчымасць азнаёміцца з культурай гэтай краіны. Наведвальнікі выстаўкі атрымаюць уяўленне аб выдатных мясцінах і славутасцях В'етнама, аб прыродзе, фестывальных і конкурсных мерапрыемствах.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры і гала-канцэрт у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга філармоніі адбудзецца ўвечары таго ж дня. Гледачы змогуць пачуць і ўбачыць нумары ў выкананні артыстаў В'етнамскага тэатра оперы і балета і Дзяржаўнай акадэміі музыкі В'етнама. З музычнай культурай гэтай краіны атрымаюць магчымасць азнаёміцца таксама жыхары Маладзечна, дзе 19 чэрвеня адбудзецца канцэрт в'етнамскіх выканаўцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску