У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Ліп 2019

Дні культуры Узбекістана адкрыліся ў Белдзяржфілармоніі

Дні культуры Узбекістана адкрыліся ў Белдзяржфілармоніі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Узбекістана ўрачыста адкрыліся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства культуры Ілона Немава.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў звярнуліся міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, першы намеснік міністра культуры Узбекістана Азадбек Назарбекаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.

"Захаванне і шырокая папулярнасць багацейшай духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый - гэтыя мэты аб'ядноўваюць узбекскі і беларускі народы. Мы супрацоўнічаем па многіх напрамках, але самае галоўнае тое, што ў нас адна задача - у мультыкультурным свеце захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, - сказаў Юрый Бондар. - Дні культуры - выдатная магчымасць для беларусаў азнаёміцца з новымі гранямі гісторыка-культурнай спадчыны дружалюбнай нам краіны, адчуць яе неардынарны, самабытны і яркі ўсходні характар".

Сваю творчасць прадставілі музычныя групы, ансамбль народнага танца, народны артыст Узбекістана Фарух Закіраў, заслужаная артыстка Узбекістана Айгуль Надзірава і іншыя выканаўцы. А ў фае філармоніі гледачы змаглі азнаёміцца з фотавыставай "Культурная спадчына Узбекістана" і экспазіцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на якой паказаны разьба па дрэве, лакавая мініяцюра, вышыўка, тэкстыль, нацыянальнае адзенне і аксесуары.

Канцэрт майстроў мастацтваў Узбекістана таксама пройдзе на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску 31 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс