У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Май 2018

Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць 13-17 мая

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць 13-17 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Запланаваны выступленні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской, заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Громава. Будзе прадстаўлена выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы", правядзенне дзён кіно. Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентуе Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту.

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 16 мая. Афіцыйную дэлегацыю ад Беларусі ўзначаліць міністр культуры Юрый Бондар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі