Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Mar 2016

Дні беларускага кіно пройдуць у Краснадары з 22 па 31 сакавіка

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні беларускага кіно пройдуць у Краснадары з 22 па 31 сакавіка, паведамляецца на сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Праграма дзён уключае фільмы розных жанраў. Краснадарцы ўбачаць лепшыя работы кінематаграфістаў Беларусі, у стварэнні якіх прынялі ўдзел і расійскія акцёры. Паклоннікі беларускага кіно азнаёмяцца з павучальнымі гісторыямі, якія расказваюць аб маральнасці і дабраце. Гэта ваенна-гістарычная драма "У тумане", знятая таленавітым рэжысёрам Сяргеем Лазніцам. У 2012 годзе яна была прадстаўлена на Канскім фестывалі і намініравалася на "Залатую пальмавую галіну". Будуць паказаны сучасная меладрама "На раздарожжы" рэжысёра Віталя Дудзіна, якая расказвае аб нялёгкім выбары паміж гарадскім і вясковым жыццём, драма Рэнаты Грыцковай "Інсайт", якая расказвае аб канфлікце пакаленняў, аб тым, як паміраючы чалавек можа навучыць радавацца жыццю. Убачаць гледачы і нядаўнюю работу "Белыя росы. Вяртанне" рэжысёра Аляксандры Бутар. У карціне размова ідзе аб барацьбе за справядлівасць, моцным характары і перамозе дабра. Убачаць краснадарцы і "Прытчы-4" - працяг праваслаўнага кінаальманаха, які ўжо атрымаў прызнанне гледачоў.

У Дні беларускага кіно адбудзецца рэтраспектыва фільмаў рэжысёра Валерыя Рубінчыка. У праграме - савецкая кінакласіка: карціны "Магіла льва" і "Дзікае паляванне караля Стаха". Паклоннікі творчасці майстра ацэняць таксама карціну "Кіно пра кіно", якая прыадкрывае заслону здымачнага працэсу.

Фільм "Магіла льва", які адкрые сёння Дні кіно, зняты паводле матываў аднайменнай паэмы Янкі Купалы, у ім пераасэнсаваны беларускія легенды. Стужка напоўнена нацыянальным беларускім каларытам. У цырымоніі адкрыцця прыме ўдзел выканаўца беларускіх народных песень Ганна Асіюк, прадстаўнікі нацыянальнай абшчыны.

Кінафільм "Дзікае паляванне караля Стаха" называюць першым савецкім містычным трылерам. Сапраўдная трагедыя, асновай якой служыць старажытнае радавое паданне, разгортваецца на экране. Дзякуючы бліскучай рэжысёрскай рабоце Валерыя Рубінчыка гледачы акунаюцца ў атмасферу беларускага Палесся пачатку XX стагоддзя, дзе пануюць тайны і загадкі.

Арганізаваныя Міністэрствам культуры Краснадарскага края пры садзейнічанні Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Дні беларускага кіно пройдуць ужо дзявяты раз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі