У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2015

Для развіцця турызму паміж Беларуссю і Славакіяй неабходна палепшыць транспартныя зносіны

8 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Для развіцця турызму паміж Беларуссю і Славакіяй неабходна палепшыць транспартныя зносіны, распрацаваць зручныя і выгадныя маршруты. Такое меркаванне выказала сёння журналістам дырэктар прадстаўніцтва Славацкага ўпраўлення па турызме ў РФ і краінах СНД Любіца Алушыцава ў час адкрыцця міжнароднага беларуска-славацкага бізнес-форуму, які праходзіць у Віцебску 8-10 ліпеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія паўтара года істотна павялічылася колькасць беларускіх турыстаў у Славакіі дзякуючы ў тым ліку рабоце пасольства ў Мінску, консульскаму аддзелу, які стаў больш гібкім пры выдачы віз. Беларусы любяць адпачываць на зімовых гарналыжных курортах, наведваць выдатныя мясціны на экскурсіях. У той жа час і ваша краіна можа ўяўляць інтарэс для славакаў. Мне Беларусь вельмі падабаецца, і было б добра, калі б славацкія турысты адкрылі для сябе вашу краіну. А таксама калі б пачалі больш цесна супрацоўнічаць санаторыі і курортныя ўстановы. І ў нас, і ў вас гэты сектар вельмі моцны: мінеральная вада, чыстае паветра, цудоўная прырода. Варта было б арганізаваць асобны форум для лячэбнага і аздараўленчага турызму, каб пачаць працаваць разам і дапамагаць адзін аднаму, паколькі нешта лепш лечаць у вас, у нечым у нас больш вопыту", - падзялілася прапановамі Любіца Алушыцава.

Для развіцця турызму паміж дзвюма краінамі, на яе думку, неабходна палепшыць транспартныя зносіны. "Ужо з'явіліся магчымасці дабірацца да нас з Расіі і Украіны. Цяпер трэба прадумаць шляхі з Мінска. Авіякампанія, якая лятае з Вены ў Мінск, не з танных. Таму палавіну кошту пуцёўкі складае пералёт. Было б лепш арганізаваць паязды. Або, напрыклад, скласці маршрут: па чыгунцы - да Брэста, а далей на аўтобусе", - дадала субяседніца.

Таксама яна лічыць, што ёсць сэнс інвесціраваць у гасцінічны бізнес Беларусі і Віцебскага рэгіёна. "У час "Славянскага базару" няма ні аднаго свабоднага месца ў горадзе. Трэба зрабіць так, каб было больш гасцініц, і пасля фестывалю яны не пуставалі. У самім Віцебску ёсць што ўбачыць. Але трэба, каб мясцовыя структуры прапанавалі якасную экскурсійную праграму, турыстычны прадукт. Дастаткова ўключыць у праграму наведванне двух музеяў - Рэпіна і Шагала, і ў Віцебск будзе ездзіць уся Еўропа, жыхарам якой вельмі падабаецца творчасць гэтых мастакоў. Патрэбна фішка, нацыянальны каларыт, каб прыцягнуць турыстаў. І трэба папулярызаваць вашу тэкстыльную прамысловасць. Чаго толькі варты ваш лён! Калі гэта паказваць пры любых экскурсіях, ён будзе прадавацца", - выказала ўпэўненасць Любіца Алушыцава.

Міжнародны беларуска-славацкі бізнес-форум праходзіць у абласным цэнтры 8-10 ліпеня. У яго праграму ўключана і правядзенне турыстычнага кірмашу, дзе прадстаўнікі туріндустрыі дзвюх краін змогуць прэзентаваць свае паслугі не толькі ўдзельнікам дзелавога мерапрыемства, але і ўсім жыхарам і гасцям горада, які прымае ў гэтыя дні паралельна з бізнес-форумам і Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс