Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Feb 2018

Дар'я Домрачава стала першай сярод біятланістак 4-разовай чэмпіёнкай Алімпіяд

22 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Дар'я Домрачава стала першай сярод жанчын-біятланістак, каму ўдалося на Алімпійскіх гульнях розных гадоў заваяваць чатыры залатыя ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсменка паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў складзе беларускай эстафетнай каманды на Гульнях-2018 у Пхёнчхане. Таксама ў Дар'і тры залатыя ўзнагароды Сочы-2014 (у гонцы праследавання, мас-старце і індывідуальнай гонцы). Лідар беларускай зборнай апярэдзіла па колькасці перамог на галоўных стартах чатырохгоддзя немку Каці Вільхельм, якая ўжо не выступае, і прадстаўніцу Славакіі Настассю Кузьміну, у якіх па тры алімпійскія залатыя ўзнагароды.

Акрамя таго, у асабістай калекцыі Дар'і Домрачавай серабро ў гонцы з мас-старту Пхёнчхана-2018 і бронза Ванкувера-2010 у індывідуальнай гонцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі