14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Гульняў у Сочы, біятланістцы Дар'і Домрачавай уручана ўзнагарода "Лепшы атлет сталіцы 2013 года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.
Дырэктар прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінску алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Леанід Тараненка і першы беларускі алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ Сяргей Макаранка перадалі сёння Дар'і Домрачавай прыз лепшай спартсменкі беларускай сталіцы мінулага года. Уручаючы ёй узнагароду, яны павіншавалі біятланістку і пажадалі ёй новых поспехаў у жыцці і спорце.
Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Мінску штогод сумесна з упраўленнем спорту і турызму Мінгарвыканкама праводзіць конкурс "Лепшы атлет сталіцы". Па выніках выступлення спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы штогод вызначаецца 10 лепшых атлетаў горада. Як правіла, узнагароды пераможцам уручаюцца на традыцыйным пераднавагоднім алімпійскім балі. У апошнія дні 2013 года ў разгар алімпійскага сезона прадстаўнікі зімовых відаў спорту, у тым ліку заслужаны майстар спорту Дар'я Домрачава, не змаглі прыняць удзел у мерапрыемстве. У бліжэйшы час біятланістка адпраўляецца ў водпуск
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|