Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Кст 2018

Дакументы і фотаматэрыялы пра жыццё Гомеля ў час нямецкай акупацыі прадставяць на выстаўцы "829 дзён"

Дакументы і фотаматэрыялы пра жыццё Гомеля ў час нямецкай акупацыі прадставяць на выстаўцы

9 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "829 дзён" пра жыццё Гомеля ў час нямецка-фашысцкай акупацыі адкрыецца ў абласным цэнтры 12 кастрычніка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначаецца 26 лістапада. У аснове экспазіцыі, што расказвае пра 829 дзён акупацыі, - дакументальныя крыніцы з фондаў музея, фотаматэрыялы і дакументы з прыватных калекцый.

"З моманту акупацыі Гомель жыў у атмасферы ваеннага кашмару, уяўленне аб якім наўрад ці здольны даць статыстычныя даныя аб стратах і апісанні ў кнігах. Прывычнае аблічча горада, нібыта твар воспай, было скалечана "новым парадкам". Месцы, якія раней былі проста вуліцамі і скверамі, сталі турмамі, яўрэйскімі гета, лагерам для ваеннапалонных, пляцоўкамі для расстрэлаў і паказальных пакаранняў смерцю нязгодных, месцамі неглыбокіх масавых пахаванняў, дзе на метр пад зямлёй - целы забітых", - расказалі ва ўстанове.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць, якім быў Гомель і гамяльчане ў час акупацыі, як воля да жыцця, кемлівасць і крыху шанцавання далі ім магчымасць выжыць. Экспазіцыя пазнаёміць і з тымі, хто выбраў барацьбу за свабоду ў акупіраваным горадзе, і раскажа пра цану такога выбару, а таксама дзень вызвалення.

Даведацца пра гісторыю тых трагічных падзей можна будзе да пачатку снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі