Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Apr 2016

Cтарадаўнія нямецкія гравюры перададзены ў дар Музею гісторыі Брэста

Cтарадаўнія нямецкія гравюры перададзены ў дар Музею гісторыі Брэста8 красавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Выстаўка "Мода ў люстэрку гісторыі. Эпоха Рэфармацыі. Гравюры XIX стагоддзя. Германія" адкрылася 8 красавіка ў Музеі гісторыі горада Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлена 18 гравюр XIX стагоддзя невядомага нямецкага мастака з рэканструкцыяй гістарычных касцюмаў Заходняй Еўропы эпохі Рэфармацыі. "Гэтыя гравюры можна разглядаць бясконца. Настолькі дакладна прапісаны ўсе дэталі касцюмаў, што, я мяркую, гэтыя лісты будуць цікавыя не толькі знатакам мастацтва, але і тым, хто цікавіцца гісторыяй, займаецца гістарычнай рэканструкцыяй, тэатральным мастакам", - адзначыла на прэзентацыі выстаўкі дырэктар музея Святлана Тамчук.

Cтаршыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі уручае ганароваму консулу Францыі ў Брэсце Леаніду Стаецкому акт аб перадачы гравюрГравюры набыты і перададзены ў дар музею на пастаяннае захоўванне ганаровым консулам Францыі ў Брэсце Леанідам Стаецкім. Гэта было засведчана адпаведным урачыстым актам, які мецэнату перадаў старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі. Ён падзякаваў Леаніду Стаецкаму за бясцэнны дар, падкрэсліўшы яго значнасць для горада. "Мы з'яўляемся сведкамі яшчэ аднаго акта мецэнацтва. Усё гэта вельмі важна для нашай адукацыі, спадчыны, культуры", - адзначыў Мікалай Красоўскі.

Cтарадаўнія нямецкія гравюры перададзены ў дар Музею гісторыі БрэстаВосенню мінулага года стараннямі Леаніда Стаецкага фонды музея папоўнілі два арыгіналы прадстаўніка Парыжскай школы - ураджэнца Брэст-Літоўска мастака Якава Балглея. Расказваючы аб гісторыі набыцця нямецкіх гравюр, Леанід Стаецкі прызнаўся, што не лічыць сябе знатаком у гэтай сферы мастацтва. "Калі гэтыя лісты проста ляжалі ў папцы, яны мяне не ўразілі. Але музей вельмі хацеў мець гэтыя гравюры. Цяпер іх аформілі, і я бачу, што гэта сапраўды вельмі добрыя работы. Думаю, яны будуць цікавы наведвальнікам нашага музея", - выказаў меркаванне ён.

У выстаўцы-прэзентацыі прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Брэсце, творчая інтэлігенцыя, грамадскасць горада.

У Музеі гісторыі горада Брэста налічваецца больш як 3 тыс. прадметаў і больш як 30 калекцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі