У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Стд 2016

Чэшка Марціна Саблікава і галандзец Свен Крамер сталі пераможцамі ЧЕ па канькабежным спорце

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэшка Марціна Саблікава і галандзец Свен Крамер сталі пераможцамі чэмпіянату Еўропы па канькабежным спорце ў шматбор'і, які завяршыўся ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па суме чатырох дыстанцый чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка набрала 161,455 бала. Марціна Саблікава на катку канькабежнага стадыёна "Мінск-Арэны" перамагала на дыстанцыях 5000 м (6 мін 58,44 сек), 3000 м (4 мін 03,79 сек) і 1500 м (1 мін 57,00 сек). Сярэбраным і бронзавым прызёрамі сталі спартсменкі з Нідэрландаў. Ірэн Вюст заняла другое месца - 163,188 ачка, бронза ў Антаніетэ дэ Ёнг - 164,044 бала.

Лепшая з беларусак Марына Зуева набрала 124,802 бала па суме трох дыстанцый. На спрынтарскай дыстанцыі 500 м яна стала 10-й (40,54 сек), 11-е месца ў яе актыве ў бегу на 3000 м (4 мін 17,80 сек) і 14-ы рэзультат на 1500 м (2 мін 03,89 сек). Яе сяброўка па камандзе Таццяна Міхайлава размясцілася на 15-м месцы ў падагульняючым пратаколе - 126,929 бала. Міхайлава прабегла 500 м за 40,63 сек (13-е месца), яе рэзультат на 3000 м - 4 мін 29,60 сек (17-е месца), на 1500 м яна паказала час 2 мін 04,10 сек, што дало магчымасць ёй заняць 15-е месца.

Беларускі не прымалі ўдзел у забегах на 5000 м, па правілах спаборніцтва на гэту дыстанцыю дапускаліся атлеты, якія трапілі па суме трох забегаў у васьмёрку мацнейшых. Як адзначыў галоўны трэнер зборнай Беларусі Мінін, для Зуевай і Міхайлавай рэзультаты кантынентальнага форуму ў Мінску з'яўляюцца лепшымі ў кар'еры.

У спаборніцтвах сярод мужчын не было роўных галандцу Свену Крамеру - 150,102 бала. Тытул лепшага на кантыненце для трохразовага алімпійскага чэмпіёна стаў восьмым у кар'еры. Сярэбраны медаль у бельгійца Барта Свінгса - 150,164 бала. Лідар зборнай Беларусі Віталь Міхайлаў прыняў удзел у трох забегах на 500 м (36,88 сек, 12-е месца), на 1500 м (1 мін 49,98 сек, 14-е месца), 5000 м (6 мін 38,56 сек, 11-е месца) і размясціўся на 12-м радку пратакола з сумай - 113,396 бала.

Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце ў класічным мнагабор'і ўпершыню праводзіўся ў Мінску. Усяго ў турніры прынялі ўдзел спартсмены з 17 еўрапейскіх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску