У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Чэр 2015

Чэмпіянат Еўропы па лоўлі рыбы на летнюю паплаўковую вуду адбудзецца ў Беларусі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды з Венгрыі, Германіі, Італіі, Расіі і шэрага іншых краін прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў ХХІ чэмпіянаце Еўропы па лоўлі рыбы на летнюю паплаўковую вуду. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі старшыня Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Юрый Шумскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне аб правядзенні чэмпіянату ў нашай краіне было прынята ў мінулым годзе на пасяджэнні Міжнароднай федэрацыі рыбалоўнага спорту ў Рыме", - адзначыў Юрый Шумскі.

Пляцоўкай для спаборніцтваў выбраны Вяслярны канал Заслаўскага вадасховішча, дзе ўжо з 22 чэрвеня праходзяць трэніроўкі каманд. Правядзенне першага і другога этапу чэмпіянату запланавана на 27 і 28 чэрвеня. "Бераг вяслярнага канала падзелены на пяць зон, у кожнай камандзе - пяць чалавек. Па жэрабю ў кожную з зон вызначаецца па адным чалавеку з каманды, які будзе змагацца з 11 сапернікамі. Галоўная задача - налавіць больш за ўсё па вазе рыбы ў сваёй зоне. Спаборніцтва доўжыцца чатыры гадзіны, плюс дзве гадзіны падрыхтоўкі. Месцы сярод каманд размяркоўваюцца па суме вынікаў спартсменаў за два дні чэмпіянату", - расказаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі рыбалоўнага спорту ў прэснай вадзе (FIPS'd) Ігар Чынякоў.

У сувязі з тым, што рыбалоўны спорт з'яўляецца аматарскім, Міжнародная федэрацыя рыбалоўнага спорту адмовілася ад прысуджэння пераможцам грашовых узнагароджанняў. Замест гэтага, яны атрымаюць кубкі, памятныя падарункі і медалі або будуць узнагароджаны ў іншай форме арганізатарамі і спонсарамі спаборніцтваў, растлумачылі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс